Language
Пасольства
Мы ў сацыяльных сетках
Сейчас в Минске   Погода в городах Беларуси

Галоўная Двухбаковыя адносіны Палітычныя адносіны Міждзяржаўныя і міжурадавыя дагаворы, якія дзейнічаюць у адносінах паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча

Міждзяржаўныя і міжурадавыя дагаворы, якія дзейнічаюць у адносінах паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча

1. Дагавор паміж Урадам Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік і Урадам Польскай Народнай Рэспублікі аб савецка-польскай дзяржаўнай граніцы.

Падпісаны ў Маскве 16 жніўня 1945 г.

Увайшоў у сілу 5 лютага 1946.

Рэспубліка Беларусь з’яўляецца правапераемніцай дадзенага дагавора.

 

2. Дагавор паміж Урадам Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік і Урадам Польскай Народнай Рэспублікі аб рэжыме савецка-польскай дзяржаўнай граніцы, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе па пагранічным пытанням.

Падпісаны ў Маскве 15 лютага 1961 г.

Увайшоў у сілу 20 верасня 1961 г.

Рэспубліка Беларусь з’яўляецца правапераемніцай дадзенага дагавора.

 

3. Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча аб устанаўленні дыпламатычных адносін.

Падпісана ў Варшаве 2 сакавіка 1992 г.

Увайшло ў сілу 2 сакавіка 1992 г. 

 

4. Консульская Канвенцыя паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча.

Падпісана ў Варшаве 2 сакавіка 1992 г.

Увайшла ў сілу 28 студзеня 1994 г.

 

5. Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча па пытанням арганізацыі перавозак.

Падпісана ў Мінску 30 сакавіка 1992 г.

Увайшло ў сілу 30 сакавіка 1992 г.

 

6. Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча аб узаемным садзейнічанні і абароне інвестыцый.

Падпісана ў Варшаве 24 красавіка 1992 г.

Увайшло ў сілу 18 студзеня 1993 г.

 

7. Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча па пытанню стварэння польска-беларускага камерцыйнага банка.

Падпісана ў Варшаве 24 красавіка 1992 г.

Увайшло ў сілу 6 жніўня 1992 г.

 

8. Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб асноўных прынцыпах трансгранічнага супрацоўніцтва.

Падпісана ў Варшаве 24 красавіка 1992 г.

Увайшло ў сілу 20 кастрычніка 1992 г.

 

9. Дагавор паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча па пытанню пагранічных пераходаў.

Падпісаны ў Варшаве 24 красавіка 1992 г.

Увайшоў у сілу 15 кастрычніка 1992 г.

 

10. Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб міжнародных аўтамабільных зносінах.

Падпісана ў Мінску 20 мая 1992 г.

Увайшло ў сілу 28 снежня 1995 г.

 

11. Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб чыгуначных зносінах праз дзяржаўную граніцу.

Падпісана ў Мінску 20 мая 1992 г.

Увайшло ў сілу 9 студзеня 1993 г.

 

12. Дагавор паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча аб добрасуседстве і дружалюбным супрацоўніцтве.

Падпісаны ў Варшаве 23 чэрвеня 1992 г.

Увайшоў у сілу 30 сакавіка 1993 г.

 

13. Дагавор паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогіі.

Падпісаны ў Мінску 18 лістапада 1992 г.

Увайшоў у сілу 18 лістапада 1992 г.

 

14. Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб пазбяганні падвоенага падаткаабкладання даходаў і маёмасці.

Падпісана ў Мінску 18 лістапада 1992 г.

Увайшло ў сілу 31 ліпеня 1993 г. 

Дзейнічае ў адносінах да падаткаў на даходы і маёмасць з 01.01.1994.

 

15. Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб паветраных зносінах.

Падпісана ў Варшаве 8 чэрвеня 1993 г.

Увайшло ў сілу 5 красавіка 1996 г.

 

16. Дагавор Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскім, сямейным, працоўным і крымінальным справам.

Падпісаны ў Мінску 26 кастрычніка 1994 г.

Увайшоў у сілу 30 ліпеня 1995 г.

 

17. Дагавор паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб аператыўным апавяшчэнні аб ядзерных аварыях і супрацоўніцтве ў галіне радыяцыёнай бяспекі.

Падпісаны ў Мінску 26 кастрычніка 1994 г.

Увайшоў у сілу 18 красавіка 1997 г.

 

18. Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб ахове месцаў памяці і пахаванні ахвяраў войнаў і рэпрэсій.

Падпісана ў Брэсце 21 студзеня 1995 г.

Увайшло ў сілу 8 сакавіка 1996 г.

 

19. Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб супрацоўніцтве ў галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны.

Падпісана ў Варшаве 25 сакавіка 1995 г.

Увайшло ў сілу 5 сакавіка 1997 г.

 

20. Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб узаемным працаўладкаванні грамадзянаў.

Падпісана ў Варшаве 27 верасня 1995 г.

Увайшло ў сілу 26 лютага 1996 г.

 

21. Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах.

Падпісана ў Варшаве 27 лістапада 1995 г.

Увайшло ў сілу 13 жніўня 1998 г.

 

22. Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб супрацоўніцтве ў галіне турызму.

Падпісана ў Варшаве 27 лістапада 1995 г.

Увайшло ў сілу 1 ліпеня 1996 г.

 

23. Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб супрацоўніцтве ў галіне культуры, навукі і адукацыі.

Падпісана ў Варшаве 27 лістапада 1995 г.

Увайшло ў сілу 29 красавіка 1996 г.

 

24. Дагавор паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб будаўніцтве аўтадарожнага маста праз рэку Заходні Буг на аўтадарожным пагранічным пераходзе Казловічы-Кукурыкі на беларуска-польскай дзяржаўнай граніцы.

Падпісаны ў Заборку 9 лістапада 1999 г.

Увайшоў у сілу 28 сакавіка 2000 г.

 

25. Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб рэканструкцыі дарогі, якая злучае беларускі пагранічны пункт пропуску “Брузгі” з польскім пагранічным пунктам пропуску ў Кузніцы Беластоцкай на беларуска-польскай дзяржаўнай граніцы.

Падпісана ў Баброўніках 24 чэрвеня 2002 г.

Увайшло ў сілу 24 чэрвеня 2002 г.

 

26. Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб супрацоўніцтве ў барацьбе са злачыннасцю.

Падпісана ў Мінску 8 снежня 2003 г.

Увайшло ў сілу 5 сакавіка 2005 г.

 

27. Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб эканамічным супрацоўніцтве.

Падпісана ў Варшаве 30 красавіка 2004 г.

Увайшло ў сілу 25 лістапада 2005 г. 

 

28. Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб унясенні змены ў Артыкул 3 Дагавора паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча па пытанню пагранічных пераходаў ад 24 красавіка 1992 года.

Заключана шляхам абмену нотамі ад 2 сакавіка 2005 г. і 29 сакавіка 2005 г.

Увайшло ў сілу 30 сакавіка 2005 г.

 

29. Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб прызнанні эквівалентнасці ў вышэйшай адукацыі, раўназначнасці вучоных ступеняў і ступеняў у галіне мастацтва.

Падпісана ў Варшаве 28 красавіка 2005 г.

Увайшло ў сілу 12 снежня 2005 г.

 

30. Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб рэканструкцыі пагранічнага ўчастку Аўгустоўскага канала.

Падпісана ў Аўгуставе 8 чэрвеня 2005 г.

Увайшло ў сілу 26 студзеня 2006 г.

 

31. Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб адкрыцці пагранічнага пераходу Лясная-Рудаўка на Аўгустоўскім канале.

Здзейснена шляхам абмену нотамі ад 29 чэрвеня 2005 г. і 3 лістапада 2005 г.

Увайшло ў сілу 4 лістапада 2005 г.

 

32. Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб адкрыцці пагранічнага пераходу Белавежа-Перароў для міжнароднага беставарнага руху асобаў пешшу або з выкарыстаннем веласіпедаў, якія знаходзяцца ў іх асабістым карыстанні.

Здзейснена шляхам абмену нотамі ад 10 чэрвеня 2005 г. і 29 чэрвеня 2005 г.

Увайшло ў сілу 30 чэрвеня 2005 г.

 

33. Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб унясенні зменаў у Дагавор паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб супрацоўніцтве ў барацьбе са злачыннасцю ад 8 снежня 2003 года.

Заключана шляхам абмену нотамі ад 24 кастрычніка 2005 г. і 7 жніўня 2006 г.

Увайшло ў сілу 12 мая 2007 г.

 

34. Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб узаемных паездках грамадзянаў.

Здзейснена шляхам абмену нотамі ад 5 снежня 2007 г. і 20 снежня 2007 г.

Увайшло ў сілу 6 жніўня 2008 г.

 

35. Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь, Урадам Літоўскай Рэспублікі і Урадам Рэспублікі Польшча аб стыку дзяржаўных граніц Рэспублікі Беларусь, Літоўскай Рэспублікі і Рэспублікі Польшча.  

Падпісана ў Вільнюсе 16 верасня 2009 г.

Увайшло ў сілу 25 кастрычніка 2010 г.

 

36. Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб супрацоўніцтве ў галіне папярэджвання катастроф, стыхійных бедстваў, іншых надзвычайных сітуацый, а таксама ліквідацыі іх вынікаў

Падпісана ў Беластоку 23 красавіка 2015 г.

Увайшло ў сілу 27 студзеня 2017 г.

 

37. Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі

Падпісана ў Варшаве 20 ліпеня 2016 г.

Увайшло ў сілу 29 снежня 2016 г.