Language
Пасольства
Мы ў сацыяльных сетках
Сейчас в Минске   Погода в городах Беларуси

Галоўная Двухбаковыя адносіны Эканамічнае супрацоўніцтва

Эканамічнае сапрацоўніцтва

Па выніках 2019 года коштавы аб’ём беларуска-польскага таваразвароту склаў 2 мільярды 621 мільён долараў ЗША. Гэта на 89,9 мільёны долараў больш, чым у 2018 годзе.

Аб'ём беларускага экспарту ў Польшчу склаў 1 мільярд 291,6 млн.дал. (96,1%), імпарту з Польшчы-1 мільярд 329,4 млн.дал.  (112,0%).

Польшча стала пятым знешнеэканамічным партнёрам Беларусі па аб’ёме гандлю і чацвертым інвестарам у эканоміку Беларусі.

Асноўныя пазіцыі беларускага экспарту ў Польшчу – гэта нафтапрадукты, звадкаваны газ, металапрадукцыя, калійныя і азотныя ўгнаенні, лесаматэрыялы, драўляныя пліты, шкло і складанатэхнічная прадукцыя.

Асноўныя пазіцыі імпарту з Польшчы ў Беларусь – гэта садавіна, агародніна, полікарбонавыя кіслоты, лекі, акумулятары, палімеры, папера, малако і вяршкі, пульты і панэлі для электрычнай апаратуры, металаканструкцыі з чорных металаў, вырабы з пластмас.

Сёння ў Беларусі зарэгістравана больш за 330 прадпрыемстваў з удзелам польскага капіталу. З іх больш за 200 – сумесныя прадпрыемствы.