Language
Сейчас в Минске   Погода в городах Беларуси

Галоўная Культурны Цэнтр Беларусі ў Польшчы Бібліятэка Культурнага Цэнтра

Бібліятэка Культурнага цэнтра Беларусі ў Варшаве сардэчна запрашае чытачоў!

Чакаем Вас па адрасе:
г. Варшава, вул. Вертніча, 58

Час працы:
панядзелак – пятніца 8.00-16.30

Фонд бібліятэкі налічвае матэрыялы па гісторыі, культуры і мастацтву Беларусі, палітыцы і гаспадарцы, літаратуразнаўству, рэлігіі і філасофіі, гісторыі тэатру і кіно. Бібліятэка складаецца з выданняў мастацкай, навуковай і навукова-папулярнай літаратуры, зборнікаў грамадска-палітычных і іншых публікацый.

Для зацікаўленых вывучэннем беларускай мовы, гісторыі і культуры прадстаўляюцца вучэбна-метадычныя дапаможнікі, дзіцячая літаратура, энцыклапедыі, слоўнікі, альбомы.

Большая колькасць кніг і матэрыялаў на беларускай мове.

Ў бібліятэцы можна азнаёміцца з наступнымі беларускімі
перыядычнымі выданням:


  • The Minsk Times
  • Алеся
  • Беларуская думка
  • Беларуская мова і літаратура
  • Беларускі гістарычны часопіс
  • Беларусь
  • Бярозка
  • Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
  • Выхаванне і дадатковая адукацыя
  • Вясёлка
  • BY. Вокруг света в Беларусь
  • Гаспадыня
  • Гродзенская праўда
  • Звязда
  • Краязнаўчая газета
  • Культура
  • Лесавік
  • Літаратура і мастацтва ЛіМ
  • Маладосць
  • Мастацтва
  • На Нёманскай хвалі
  • Народная газета
  • Настаўніцкая газета
  • Пазашкольнае выхаванне
  • Пачатковая школа
  • Планета
  • Полымя
  • Пралеска
  • Роднае слова
  • Рюкзачок
  • СБ Беларусь сегодня
  • Спорт
  • Хозяин
  • Царкоўнае слова


Да паслуг чытачоў – дыскі CD і DVD (мастацкія, дакументальныя і мультыплікацыйныя фільмы, музычныя альбомы). 

 Альбомы (Кнігі)

 Мастацкія і мультыплікацыйныя фільмы (CD/DVD)

Дзеячы беларускай культуры, навукі і адукацыі (Кнігі)

 Музыка (CD/DVD)


Карыстальнікі бібліятэкі маюць магчымасць ксеракапіравання матэрыялаў (з абмежаванай колькасцю старонак).
Запрашаем у бібліятэку усіх, хто цікавіцца літаратурай, мастацтвам і гісторыяй Беларусі, а таксама навуковых даследчыкаў, студэнтаў і выкладчыкаў.
Наведвальнікі маюць магчымасць працаваць у чытальным зале бібліятэкі бясплатна. Кнігі выдаюцца ў часовае карыстанне пры ўнясенні залогавага кошту ў памеры 50 злотых (тэрмін карыстання: для кніг, часопісаў і газет – 1 месяц, для дыскаў – 2 тыдня). Колькасць атрыманых матэрыялаў для асабістага выкарыстання не можа перавышаць 5 адзінак. Каштоўныя матэрыялы прапануюцца для прагляду на месцы.
 
Пры бібліятэцы дзейнічае Цэнтр эталоннай прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, які прадастаўляе зацікаўленным у Польшчы доступ да дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў Рэслублікі Беларусь, у тым ліку да глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтернет, друкаваных і электронных выданняў прававой тэматыкі.