Language
Сейчас в Минске   Погода в городах Беларуси

Галоўная Двухбаковыя адносіны Супрацоўніцтва ў сферах культуры, навукі і адукацыі

Культура

Cупрацоўніцтва Беларусі і Польшчы ў сферы культуры ажыццяўляецца на аснове пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб супрацоўніцтве ў галіне культуры, навукі і адукацыі ад 27 лістапада 1995 г. і пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб супрацоўніцтве ў галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны ад 25 сакавіка 1995 г.

Бакі актыўна развіваюць кантакты па такіх напрамках, як музейная справа, бібліятэказнаўства, архіўная дзейнасць, рэалізацыя сумесных праектаў па рэстаўрацыі і рэканструкцыі аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі і Польшчы.

Культурным цэнтрам Беларусі пры Пасольстве Беларусі ў Польшчы на пастаяннай аснове праводзяцца выставы з фондаў беларускіх музеяў: Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, Музея сучаснага выяўленчага мастацтва Беларусі, Нацыянальнага цэнтра сучаснага мастацтва, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўных літаратурных музеяў Янкі Купалы і Якуба Коласа, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея, Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі, Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.Глебава, Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І.Ахрэмчыка, Музея старажытнай беларускай культуры НАН Беларусі, выставы вядомых і маладых беларускіх мастакоў. Беларускія мастакі актыўна прымаюць удзел у разнастайных пленэрах і мастацкіх сімпозіумах на тэрыторыі Польшчы, дзе дэманструюць высокі майстэрскі ўзровень.

Важную ролю ў міжкультурным дыялоге адыгрываюць беларускія музычныя і танцавальныя калектывы, якія часта выступаюць у Польшчы. Гэта не толькі фальклорныя ансамблі з усіх рэгіёнаў Беларусі, але і сімфанічныя аркестры, класічныя музычныя адзінкі, між іншым — з ліку студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Знакавымі культурнымі акцыямі ў 2018-19 гг. ў Польшчы сталі выступленні Дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі «Свята», ансамбля салістаў Белдзяржфілармоніі «Класік-авангард», ансабляяў «Арс-Лонга», “Купалінка”, ансамбля акардэаністаў «Туці», народных ансамбляў «Белая Русь», «Вербіца», «Белы птах», дзіцячых калектываў “Спадчына”, “Дударыкі”, Крышталікі”, аркестра музычнага каледжа
з г.Ліды.

Працягваецца рэалізацыя шэрагу традыцыйных творчых праектаў. Пяць гадоў запар сумесна з кафедрай беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта ладзіцца фестываль “Беларуская культура ў Панараме”, на якіх варшаўская публіка знаёміцца з рознымі адслонамі беларускага мастацтва і традыцыйнай культуры: выставамі жывапісу, музыкай, танцамі, кухняй, святамі і абрадамі.  Штогадовы агульнапольскі конкурс для дзяцей і моладзі “Пазнай Беларусь” штогод налічвае звыш 200 удзельнікаў.  

З 2018 года Пасольства з’яўляецца суарганізатарам адборачнага нацыянальнага польскага конкурсу на вылучэнне кандыдатуры для ўдзелу ў Міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”.

2019 год адзначаны некалькімі знакамітымі юбілеямі: 200-годдзем Станіслава Манюшкі, 140-годдзем Казіміра Малевіча, а таксама гістарычнай падзеяй – 75-годдзем вызвалення Беларусі. Усе гэтыя слаўныя даты не прайшлі незаўважанымі. Арганізаваны шэраг мерапрыемстваў: канцэрты, выставы, творчыя сустрэчы. Тэма С.Манюшкі гучала падчас фестывалю “Беларуская культура ў панараме” і шэрагу іншых сумесных з польскім бокам мерапрыемстваў. Значнай падзеяй з’явіўся перформанс у гатэлі “Палонія” у лютым 2019 г. з выставай твораў сучасных беларускіх мастакоў з Віцебска і Мінска – паслядоўнікаў Малевіча. Гэтая ж самая выстава адкрывала фестываль “Спасаўскія запусты” у Бельску Падляшскім.

У маі і чэрвені 2019 г. адбыліся выставы “Гэты дзень мы набліжалі, як маглі” аб аперацыі “Багратыён” з калекцыі Дзяржаўнага музея ваеннай гісторыі Беларусі і выстава плакатаў часой Вялікай Айчыннай вайны з калекцыі Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі да 75-годдзя вызвалення Беларусі.  

Наладжана цеснае супрацоўніцтва з Цэнтрам праваслаўнай культуры імя святых Кірылы і Мяфодзія ў Варшаве, а таксама Цэнтрам праваслаўнай культуры ў Беластоку, на базе якіх з благаслаўлення Праваслаўнага мітрапаліта Варшаўскага і ўсея Польшчы Савы праводзяцца прэзентацыі праваслаўных традыцый Беларусі.

Пасольства традыцыйна патраніруе Фестываль беларускай культуры ев Памор’і, міжнародны фестываль Анны Герман і міжнародны фестываль Паланеза, фестываль славянскай паэзіі.

У мэтах разгляду актуальных пытанняў захавання гістарычнай і культурнай спадчыны створана беларуска-польская кансультацыйная камісія па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны. Чарговае пасяджэенне Камісіі адбылося ў Варшаве ў красавіку 2019 г. Сумесныя праекты рэалізуюцца па наступных асноўных напрамках дзейнасці камісіі: нерухомыя і рухомыя гісторыка-культурныя каштоўнасці, бібліятэчная справа, архіўныя матэрыялы і зводы, музейная дзейнасць.

2018 і 2019 гг. абвешчаны ў Беларусі Годам малой Айчыны.