:

Аб калядных мерапрыемствах у Варшаве

21.12.2018 г.

18-19 снежня 2018 г. у Варшаве Пасольствам Беларусі ў Польшчы праведзены традыцыйныя калядныя сустрэчы з удзелам кіраўніцтва і актывістаў аб’яднанняў беларускай нацыянальнай меншасці, Сейму Польшчы, прадстаўнікоў дыпламатычнага корпусу, органаў дзяржаўнага кіравання Польшчы, праваслаўнага духавенства, польскага бізнесу і культуры.

Мастацкую частку на мерапрыемствах забяспечыў ансамбль народнай песні “Вербіца” з Мінска і магістр мастацтваў, загадчык аддзялення званароў Мінскага духоўнага вучылішча Б.Бярозкін.

Падчас мерапрыемстваў Паслу Беларусі ў Польшчы А.Авяр’янаву быў уручаны шэраг узнагарод ад польскіх дзяржаўных і грамадскіх устаноў за ўклад за развіццё двухбаковага супрацоўніцтва.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці