:

Візіт Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея ў Польшчу

10.10.2016 г.

10 кастрычніка 2016 г. адбыўся рабочы візіт Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея ў Рэспубліку Польшча.

Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства быў прыняты Прэзідэнтам Рэспублікі Польшча Анджэем Дудам. Адбыўся абмен меркаваннямі аб перспектывах пашырэння беларуска-польскага ўзаемадзеяння, у тым лiку па адчувальных пытаннях, у духу добрасуседства і ўзаемнай павагі.



Падчас сустрэчы са Статс-сакратаром Канцылярыі Прэзідэнта Рэспублікі Польшча Кшыштафам Шчэрскім абмеркаваны пытанні інтэнсіфікацыі кантактаў на розных узроўнях.



Адбыліся перамовы У.Макея з Міністрам замежных спраў Польшчы Вітальдам Вашчыкоўскім.



Бакі разгледзелі шырокае кола пытанняў двухбаковага парадку дня, дыялогу на лініі Беларусь-ЕС, абмяняліся меркаваннямі аб развіцці сітуацыі ў рэгіёне.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці