:

Аб Калядным вечары ў Варшаве

18.12.2017 г.

15 снежня 2017 г. у Варшаве Пасольствам Беларусі ў Польшчы праведзены традыцыйны калядны вечар у якім прынялі ўдзел звыш за 200 асоб, у т.л. намеснік Міністра замежных спраў Польшчы Б.Ціхоцкі, кіраўнікі дыпламатычных місій, акрэдытаваныя у Польшчы, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, роду Радзівілаў, праваслаўнага духавенства, польскага бізнэсу і культуры, кіраўніцтва і актывісты аб’яднанняў беларускай нацыянальнай меншасці, прадстаўніцтваў беларускіх прадпрыемстваў у Польшчы.

Ва ўрачыстай абстаноўцы Пасол А.Авяр’янаў уручыў:

- Ганаровую грамату Міністэрства замежных спраў і Падзяку Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь старшыні Фонда імя князя К.Астрожскага, журналістцы Ганне Радзюкевіч-Карповіч;

- Падзяку Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча кіраўніку Цэнтра праваслаўнай культуры імя св. Кірыла і Мяфодзія ў Варшаве, протаіерэю Андрэю Леўчаку;

- Дыплом Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь удзельніку III фестывалю мастацтваў беларусаў свету ў Мінску, мастаку Радаславу Маціевічу.

Падчас мерапрыемства дзейнічала выстаўка “Этна ў сучасным гучанні”; традыцыйны абрад “Калядаванне” гасцям прадставіў ансамбль “Берагіня”; музыку беларускага звону на малых званах прэзентаваў магістр мастацтваў Б.Бярозкін; з канцэртнай праграмай у стылі этнаджаз выступіў гурт “Ульяніца”.

Жадаючыя таксама маглі атрымаць рэкламную прадукцыю і кансультацыі аб турыстычных магчымасцях Беларусі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці