:

Аб выпускным балі ў беларускіх ліцэях Падляшша

20.01.2020 г.

19 студзеня 2020 года ў ІІ Агульнаадукацыйным ліцэі імя Б.Тарашкевіча з беларускай мовай навучання ў Бельску Падляшскім і ў ІІ Агульнаадукацыйным ліцэі з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы адбыліся ўрачыстасці традыцыйнага выпускнога балю “Стаднёўка”.

У мерапрыемствах узялі ўдзел Пасол Беларусі ў Польшчы У.Чушаў (у Гайнаўцы) і кіраўнік Культурнага цэнтра Беларусі ў Польшчы І.Юрэвіч (у Бельску Падляшскім). У прамовах беларускіх дыпламатаў прагучалі словы ўдзячнасці за працу па захаванні беларускай культурнай спадчыны і беларускай мовы, а таксама пажаданні поспехаў выпускнікам.

Гайнаўка

Бельск Падляшскі

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці