Аб Свяце беларускай культуры ў Беластоку
10.08.2020 г.9 жніўня 2020 г. у амфітэатры пры Падляшскай оперы і філармоніі ў Беластоку адбылося 35-е Свята беларускай культуры, якое штогод арганізуе для жыхароў Падляшша Беларускае грамадска-культурнае таварыства пры падтрымцы Культурнага цэнтра Беларусі ў Польшчы.
Фестываль сабраў 16 творчых калектываў і выканаўцаў з Беластока, Гайнаўкі, Гарадка, Сямятычаў, Міхалова, Макаўкі, Машчоны Каралеўскай, Залук.



На фестывалі можна было не толькі паслухаць беларускія песні, але і набыць кнігі і сувеніры ад народных майстроў.

На мерапрыемстве прысутнічалі саветнік Пасольства-кіраўнік Культурнага цэнтра Беларусі ў Польшчы І.Юрэвіч, намеснік прэзідэнта г.Беластока А.Мусюк, дэпутат гарадской рады г.Беластока Ё.Місюк, упаўнаважаны да спраў нацыянальных і этнічных меншасцяў Падляшскага ваеводы В.Пшыгоньскі.
Моладзеваму творчаму трыо сясцёр Астапчук з Грабоўкі былі перададзены канцэртныя нацыянальныя беларускія касцюмы ад Апарату Упраўнаважанага да спраў рэлігій і нацыянальнасцяў Рэспублікі Беларусь.
