:

Аб палітычных кансультацыях у Варшаве

10.06.2014 г.

10 чэрвеня 2014 г. ў г.Варшаве адбыліся палітычныя кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Польшчы. Беларускую дэлегацыю ўзначальвала намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алена Купчына, польскую – намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Польшча Катажына Пэлчыньска-Налэнч.

Бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў павесткі дня двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку ўдасканаленне двухбаковай прававой базы, становішча беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы і польскай – у Беларусі, а таксама пытанні рэгіянальнай праблематыкі і ўзаемадзеянне ў рамках міжнародных арганізацый. Асноўны акцэнт быў нададзены тэмам эканамічнага і трансгранічнага супрацоўніцтва краін.

Падчас кансультацый парафіравана беларуска-польскае міжурадавае пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці