:

Аб рабочым візіце Пасла У.Чушава ў Люблінскае ваяводства Польшчы

25.09.2019 г.

23-24 верасня 2019 года Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча Уладзiмiр Чушаў наведаў Люблінскае ваяводства Польшчы.

Адбылася сустрэча Пасла Беларусі з Прэзідэнтам Любліна Кшыштафам Жуком. Бакі абмеркавалі магчымыя напрамкі гандлёва-эканамічнага і грамадска-культурнага супрацоўніцтва Беларусі і сталіцы Люблінскага ваяводства. Дасягнута дамоўленасць аб арганізацыі да канца 2019 года шэрагу сумесных мерапрыемстваў.


У ходзе сустрэчы з намеснікам Маршала Люблінскага ваяводства Дарыюшам Стефанюком Уладзiмiр Чушаў давёў інфармацыю аб магчымых кірунках развіцця супрацоўніцтва з Люблінскім ваяводствам у розных сферах.


 Кіраўнік беларускай дыпмісіі прыняў удзел у Кангрэсе ініцыятыў Усходняй Еўропы – двухдзённым міжнародным мерапрыемстве, накіраваным на развіццё праектнага ўзаемадзеяння ўсходнееўрапейскіх краін.

Сумесна з дэлегацыяй Беларусі на чале з намеснікам Міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандрам Румакам Пасол прыняў удзел у семінары, арганізаваным АЭСР «на палях» Кангрэсу па праблематыцы сацыяльнага прадпрымальніцтва.

Таксама Уладзiмiр Чушаў выступіў на панэлі Кангрэсу «Беларуская ідэнтычнасць. Разважанні ў 1000-гадовы юбілей горада Брэста» з выкладаннем пазіцыі па асобных аспектах двухбаковага дыялогу Беларусі і Польшчы.

У Універсітэце Марыі Кюры-Складоўскай Пасол Беларусі абмеркаваў магчымасці для ўключэння беларускіх устаноў адукацыі ў праграмы, якiя рэалізуюцца Універсітэтам.                 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці