:

Аб канцэрце «Адкрыццё старых імёнаў»

22.01.2018 г.

20.01.2018 г. у Музеі-палацы караля Яна III Сабескага ў Вілянуве адбыўся фартэпіянны канцэрт «Адкрыццё старых імёнаў» па творах беларускага кампазітара ХІХ ст. Г.Радкевіча ў выкананні беларускага музыканта В.Лябецкага.

У ходзе мерапрыемства Паслу Беларусі ў Польшчы А.Авяр'янаву адным з нашчадкаў Г.Радкевіча – В.Іванчэўскім для вяртання ў Беларусь былі перададзены копіі нот выбітнага музыканта.

А.Авяр'янаў у сваім выступленні падкрэсліў важнасць захавання і папулярызацыі беларускай культурнай спадчыны, а таксама адкрыцця новых імёнаў выбітных суайчыннікаў, якімі будзе ганарыцца яшчэ не адно пакаленне іх нашчадкаў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці