Аб гуманітарнай дапамозе для Беларусі
23.04.2020 г.23 красавіка 2020 года Пасол Беларусі Уладзімір Чушаў прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі з нагоды выезду канвою з бязвыплатнай гуманітарнай дапамогай (медыцынскія прэпараты і матэрыялы), прадстаўленай Рэспублікай Польшча і прызначанай для барацьбы з эпідэміяй COVID-19.
З польскага боку ў мерапрыемстве ўдзельнічалі Міністр - Член Савета Міністраў, Кіраўнік Канцылярыі Прэм'ер-міністра Міхал Дворчык, першы намеснік Міністра дзяржаўных актываў Мацей Малецкі, намеснік Міністра замежных спраў Марцін Пшыдач, Камендант Дзяржаўнай пажарнай аховы Анджэй Бартковяк.