:

Аб узнагароджанні ветэранаў юбілейнымі медалямі

08.07.2019 г.

5 ліпеня 2019 г. у Варшаве ў будынку Галоўнага ўпраўлення Саюза ветэранаў Рэспублікі Польшча і былых палітычных вязняў прайшла цырымонія ўзнагароджання медалямі “75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.

 

 

Пасол Беларусі ў Польшчы Уладзімір Чушаў уручыў медалі дванаццаці ветэранам і іх прадстаўнікам, у тым ліку асобам, якія прымалі ўдзел у вызваленні Беларусі ў складзе Першай польскай пехотнай дывізіі імя Тадэвуша Касцюшкі, што правяла свой першы бой пад в.Леніно ў Магілёўскай вобласці ў кастрычніку 1943 года.

 

У цэрымоніі ўзнагароджання і прыёме прынялі ўдзел ветэраны, якія пражываюць у Варшаве і наваколлі, прадстаўнікі Пасольства, Саюза ветэранаў Рэспублікі Польшча і былых палітычных вязняў, ветэранскіх таварыстваў Польшчы.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці