:

Аб візіце беларускай парламенцкай дэлегацыі ў Польшчу

21.09.2018 г.

17-20 верасня 2018 г. адбыўся візіт у Рэспубліку Польшча дэлегацыі Рабочай групы Нацыянальнага сходу Беларусі па супрацоўніцтве з Парламентам Польшчы ў складзе кіраўніка групы дэпутата Палаты прадстаўнікоў Андрэя Наумовіча, намесніка кіраўніка,  члена Савета Рэспублікі Віктара Сняжыцкага і дэпутата Палаты прадстаўнікоў Івана Маркевіча.



18 верасня ў г.Варшаве парламенцкая дэлегацыя сустрэлася з Вiцэ-маршалам Сейма Польшчы Рышардам Тэрлецкім і Віцэ-маршалам Сената Польшчы Марыяй Коц.



У Бельску Падляшскім дэлегацыя Рабочай групы Нацыянальнага сходу Беларусі па супрацоўніцтве з Парламентам Польшчы ўсклала кветкі на могілках савецкіх воінаў і да магілы-помнiку праваслаўным беларусам, загінуўшым у 1946 годзе ад рук атрадаў Р.Райса («Бурага»).



У Беластоку адбылася сустрэча з Падляшскiм ваяводам Б.Пашкоўскiм i Маршалам Падляшскага ваяводства Е.Ляшчыньскiм.



19 верасня ў г.Сакулка ў прысутнасцi дэлегацыi Рабочай групы Нацыянальнага сходу Беларусі па супрацоўніцтве з Парламентам Польшчы падпiсана Пагадненне аб супрацоўніцтве памiж Асацыяцыяй польскага бiзнэса ў Рэспублiцы Беларусь i Польска-Беларускай ГПП.



У Беластоку адбылася сустрэча з прадстаўнiкамi беларускай нацыянальнай меншасцi ў Польшчы на базе Беларускага грамадска-культурнага таварыства.


20 верасня парламенцкая дэлегацыя сустрэлася з праваслаўным Архiепiскапам Беластоцкiм i Гданьскiм Якубам.



Дэлегацыя Рабочай групы разам з прадстаўнiкамi беларускай меншасцi ўсклала вянок да помнiку праваслаўным жыхарам Беласточчыны, забiтым цi без звесткi прапаўшым ў 1939-1956 гадах.



Акрамя таго, падчас візіту беларускія парламентарыі наведалі шэраг прадпрыемстваў, правялі перагаворы па пытаннях развіцця трансгранічнага супрацоўніцтва.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці