:

Аб свяце «Купалле»

04.07.2019 г.

У разгар лета ў Беларусі адзначаюць Купалле – адно з найстаражытнейшых народных святаў, прысвечаны сонцу і росквіту зямлі. Абрады і рытуалы Купалля ўзніклі яшчэ ў паганскія часы. Падчас свята людзі дзякавалі і шанавалі магутныя стыхіі – Агонь, Ваду, Зямлю. У нашы дні свята адзначаюць у ноч з 6 на 7 ліпеня.

У 2019 годзе свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») традыцыйна адбудзецца на беразе ракі Днепр у аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна. Тэма трохгоддзя малой радзімы стане галоўнай на свяце.

Геаграфія фестывалю пастаянна пашыраецца. У гэтым ліпені Александрыя збярэ сяброў з Расіі, Украіны, Эстоніі, Літвы, Латвіі, Польшчы і інш., якія прадставяць калектывы народнай творчасці і майстров дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Тэматычныя пляцоўкі свята будуць працаваць на працягу двух дзён.

На выставе-кірмашы «Александрыйскі кірмаш» усе рэгіёны краіны прадставяць брэндавыя фестывалі, конкурсы, Святы, пленэры, унікальныя традыцыі, звычаі, легенды, паданні, гісторыка-культурныя каштоўнасці, рамёствы, стравы кожнага рэгіёна Беларусі.

На малой сцэне ў першы дзень фестывалю адбудзецца адкрыццё і тры канцэрты, дзе выступяць творчыя калектывы рэгіёнаў Беларусі і краін-удзельніц свята, дзіцячыя ансамблі Магілёўскай вобласці, прафесійныя артысты Прыдняпроўскага краю. У ноч з 6 на 7 ліпеня тут пройдзе Моладзевая дыскатэка з удзелам айчынных выканаўцаў.

Кульмінацыяй першага дня свята стане высокатэхналагічнае музычнае шоу-гала-канцэрт «Зроблена ў Беларусі» і феерверк.

На «Александрыйскай гасцінай» размесцяцца гандлёвыя кропкі. Госці змогуць паспрабаваць прыгатаваную навідавоку наведвальнікаў ежу (барбекю, блінцы з начыннем, дранікі і інш.). Падчас свята таксама арганізуюцца дэгустацыі.

Праграма мерапрыемстваў свята (на рускай, беларускай, кітайскай і англійскай мовах) даступная на афіцыйным сайце Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта па спасылцы: mogilev-region.gov.by/news/programma-meropriyatiy-respublikanskogo-prazdnika-kupale-aleksandriya-sobiraet-druzey

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці