:

Аб удзеле Пасла ў мерапрыемстве ПАПЦ

25.09.2020 г.

20 верасня 2020 г. Пасол Беларусі ў Польшчы Уладзімір Чушаў прыняў удзел ва ўрачыстасцях з нагоды асвячэння першага пабудаванага за апошнія 100 гадоў у Варшаве праваслаўнага храма — у гонар Сафіі-Прамудрасці Божай.

Храм пабудаваны па вобразу храма Св. Сафіі ў Канстанцінопалі-Стамбуле ў асноўным за кошт ахвяраванняў прыхаджан і мецэнатаў.

 

У прысутнасці больш як тысячы вернікаў храм асвяціў прадстаяцель Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы (ПАПЦ) мітрапаліт Варшаўскі і ўсяе Польшчы Сава.

 

На ўрачыстай цырымоніі прысутнічалі таксама іерархі ПАПЦ, дэпутат Сейма Польшчы, намеснік старшыні Польска-Беларускай парламенцкай групы Яўген Чыквін, прадстаўнікі сталічных уладаў, грамадскіх арганізацый, госці з Беларусі, у тым ліку прадпрымальнік-мецэнат Канстанцін Шавель.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці