:

Аб святкаванні Пасольствам Беларусі ў Польшчы 75-гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

09.05.2020 г.

9 мая 2020 г. у 75-ую гадавіну Вялікай Перамогі Пасол У.Чушаў, супрацоўнікі Пасольства, пры выкананні мер і абмежаванняў, уведзеных Польшчай у сувязі з пандэміяй COVID-19, усклалі вянок і кветкі да манументу на Мемарыяльным могілках-маўзалеі савецкіх воінаў у Варшаве.

У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел дыпламаты з Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Расіі, Узбекістана, прадстаўнікі польскіх ветэранскіх і грамадска-культурных арганізацый.

У той жа дзень Пасол У.Чушаў сумесна з прадстаўнікамі дыпламатычнага корпуса Беларусі і Расіі ўсклалі кветкі да помніка воінам, якія загінулі ў баях за вызваленне Варшавы, на Брудноўскiх могiлках польскай сталiцы.


Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці