:

Аб сустрэчы з прэзідыумам парламенцкай групы

22.07.2020 г.

22 ліпеня 2020 г. у Пасольстве Беларусі ў Польшчы адбылася сустрэча Пасла Уладзіміра Чушава i беларускiх дыпламатаў з членамі прэзідыума беларуска-польскай парламенцкай групы на чале з старшынёй групы Мечаславам Башко.

Польскія парламентарыі, якія прадстаўляюць розныя фракцыі Сейма Польшчы, змаглі атрымаць актуальную інфармацыю аб сітуацыi ў Беларусі, у тым ліку у кантэксце запланаваных прэзідэнцкіх выбараў.

Падчас сустрэчы адбылося абмеркаванне перспектыў развіцця міжпарламенцкага дыялога дзвюх краін, арганізацыі сумесных мерапрыемстваў у 2020 годзе.

Была арганізавана кароткая прэзентацыя гандлёва-эканамічнага патэнцыялу нашай краіны, а таксама інфармацыі аб умовах перасячэння беларуска-польскай мяжы з улікам пандэміі COVID-19 і ўступлення ў сілу пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму Беларусі з Еўрапейскім саюзам.

Польскія парламентарыі таксама азнаёміліся з фотавыставай «Мая Беларусь», якая прадстаўляе аб'екты нацыянальнай гісторыка-культурнай спадчыны нашай краіны.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці