:

Аб стварэнні ўчасткаў для галасавання

29.09.2019 г.

У адпаведнасці з артыкуламі 17, 18 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь для правядзення галасавання па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання на тэрыторыі Рэспублікі Польшча ўтвораны наступныя ўчасткі для галасавання грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія пражываюць, а таксама знаходзяцца ў перыяд выбараў на тэрыторыі Рэспублікі Польшча: 

1. Участак для галасавання грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія пражываюць, а таксама знаходзяцца ў перыяд выбараў на тэрыторыі Велькапольскага, Заходнепаморскага, Куяўска-Паморскага, Лодзьскага, Любускага, Мазавецкага, Малапольскага, Ніжнесілезскага, Апольскага, Паморскага, Свентакшыжскага, Сілезскага ваяводстваў.

Месца знаходжання ўчастковай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання:

вул. Вертніча, 58, 02-952, Варшава

ul. Wiertnicza, 58, 02-952, Warszawa

 

2. Участак для галасавання грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія пражываюць, а таксама знаходзяцца ў перыяд выбараў на тэрыторыі Падляскага і Вармінска-Мазурскага ваяводстваў.

Месца знаходжання ўчастковай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання:

вул. Электрычна, 9, 15-080 г. Беласток

ul. Elektryczna, 9, 15-080 Białystok.

 

3. Участак для галасавання грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія пражываюць, а таксама знаходзяцца ў перыяд выбараў на тэрыторыі Люблінскага і Падкарпацкага ваяводстваў.

Месца знаходжання ўчастковай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання:

ул. Сітніцка, 77, 21-500, г. Бяла Падляска

ul. Sitnicka, 77, 21-500 Biala Podlaska

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці