:

Аб мемарыяльнай акцыі з удзелам Пасла

17.09.2020 г.

12 верасня Пасол Беларусі ў Польшчы Ул.Чушаў прыняў удзел у мерапрыемстве, прысвечаным 75-й гадавіне заканчэння Другой Сусветнай вайны.

 

На Савецкіх могілках горада Кендзежыц-Козле (Апольскае ваяводства) ён усклаў вянок да помніка воінам Чырвонай Арміі, якія загінулі падчас вызвалення Польшчы ад фашызма, і выступіў перад удзельнікамі акцыі.

 

У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі Пасольства Расіі ў Польшчы, Генеральнага консульства Расіі ў г.Познань, рэгіянальных ветэранскіх арганізацый, таварыства “Польшча – Усход”, святары Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці