:

Беларуская дэлегацыя на выстаўцы Polagra Food і форуме “Добрасуседства” у Познані

22.09.2015 г.

21 верасня 2015 г. Пасол Беларусі ў Польшчы Аляксандр Авяр'янаў, намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь – дырэктар Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Васілій Півавар і кіраўніцтва Брэсцкага аблвыканкама прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці Міжнароднай выстаўкі прадуктаў харчавання і тэхналогій у галіне перапрацоўкі прадукцыі і харчовай прамысловасці «Polagra Food 2015» у Познані.



Беларуская дэлегацыя наведала шматлікія стэнды, у тым ліку экспазіцыі беларускіх прадпрыемстваў. Айчынная харчовая галіна на выстаўцы была прадстаўлена на стэндах ААТ «Брэсцкі лікёра-гарэлачны завод «Белалка», ААТ «Лідскае піва» і ААТ «Мінск Крышталь».

Дэлегацыя азнаёмілася з экспазіцыяй Польска-Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, на стэндзе якой дэманстраваліся рэкламныя матэрыялы і праспекты ДУ «Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж».



У гэты ж дзень беларуская дэлегацыя на чале з Паслом А.Авяр'янавым і намеснікам Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь В.Піваварам прыняла ўдзел у двухбаковых перамовах з Міністрам сельскай гаспадаркі Польшчы Марэкам Савіцкім. Падчас сустрэчы абмяркоўваліся бягучыя пытанні ўзаемадзеяння ў сельскагаспадарчай галіне, пытанні прыцягнення польскіх інвестыцый у сферу перапрацоўкі і захоўвання харчовай прадукцыі.



22 верасня 2015 г. беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у рабоце XIX Польска-Беларускага эканамічнага форуму «Добрасуседства 2015», у рамках якога абмяркоўваўся стан польска-беларускіх эканамічных адносінаў, магчымыя шляхі для нарошчвання ўзаемнага гандлю.



Форум праходзіў пад патранатам Віцэ-прэм'ера, Міністра эканомікі Польшчы Я.Пехаціньскага, а таксама Міністра сельскай гаспадаркі М.Савіцкага.



У гэты ж дзень прайшла рабочая сустрэча з арганізатарамі выставачных мерапрыемстваў у г.Познань – кампаніяй «Międzynarodowe Targi Poznańskie».

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці