:

Аб візіце намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Краўчанкі ў Польшчу

14.09.2018 г.

12-13 верасня 2018 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка знаходзіўся з візітам у г.Варшаве для ўдзелу ў беларуска-польскіх кансультацыях паміж МЗС.



Польскі бок на кансультацыях узначаліў намеснік Міністра замежных спраў Барташ Ціхоцкі.



Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні і перспектывы двухбаковага ўзаемадзеяння па шырокаму спектру напрамкаў, а таксама тэматыку беларуска-еўрапейскіх адносін.

13 верасня ў Польскім інстытуце міжнародных спраў А.Краўчанка правёў сустрэчу з групай польскіх аналітыкаў і аглядальнікаў, якія спецыялізуюцца на ўсходніх даследаваннях, падчас якой абмеркавана праблематыка ролі і месца Беларусі ў сучаснай сістэме міжнароднай бяспекі.



У гэты ж дзень адбылася сустрэча намесніка Міністра ў Сейме, дзе з польскімі дэпутатамі, якія ўваходзяць у групу па супрацоўніцтве з Парламентам Беларусі, разгледжаны пытанні беларуска-польскіх і беларуска-еўрапейскіх адносін.



Падчас знаходжання ў Варшаве А.Краўчанкі наведаў таксама Нацыянальны архіў новых дакументаў і Варшаўскую фондавую біржу.



Крыніца: МЗС Беларусі

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці