:

Аб беларускіх народных фэстынах на Беласточчыне

07.09.2020 г.

6 верасня 2020 г. у Сямятычах і Бельску Падляшскім на Беласточчыне адбыліся традыцыйныя беларускія народныя фэстыны, арганізаваныя Беларускім грамадска-культурным таварыствам у Польшчы (БГКТ) і мясцовымі асяродкамі культуры пры падтрымцы мясцовых уладаў і Культурнага цэнтра Беларусі ў Польшчы (КЦБ).

 

Удзел у канцэртах узялі аматарскія калектывы з розных куткоў Падляшша. З найбольш вядомых – “Куранты” і “Васілёчкі” з Бельска Падляшскага, “Рэха Пушчы” з Гайнаўкі, “Аморфас” з Сямятыч, “Шпількі” з Міхалова і інш.

 

 

На мерапрыемствах прысутнічалі кіраўнікі мясцовых самаўрадаў П.Сіняковіч і Я.Бароўскі, саветнік Пасольства – кіраўнік КЦБ І.Юрэвіч.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці