:

Аб Дні беларускага пісьменства

16.03.2020 г.

Дзень беларускага пісьменства – гэта нацыянальнае свята, якое штогод адзначаецца ў нашай краіне ў першую нядзелю верасня.

Традыцыйна свята праводзіцца ў гарадах – цэнтрах культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання.

Упершыню свята праходзіла ў г. Полацку ў 1994 годзе. Сталицами свята таксама былі Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Шчучын, Рагачоў, Іванава, Слонім.

У 2020 годзе Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў горадзе Бялынічы Магілёўскай вобласці.

Асноўная ідэя свята – захаванне і развіццё духоўнай спадчыны Беларусі, прапаганда нацыянальных культурных традыцый, паказ іх узаемасувязі са славянскімі вытокамі і з сённяшнім днём, дэманстрацыя пастаяннага клопату дзяржавы аб духоўна-маральнай асвеце грамадства ў кантэксце падтрымкі кнігі і чытання, нацыянальнай літаратуры і кнігавыдаўніцтва.

Штогод на свята збіраюцца тысячы гасцей з усёй Беларусі і замежжа.

Адным з галоўных мерапрыемстваў Дня беларускага пісьменства традыцыйна з'яўляецца рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да Святыняў з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга». Экспедыцыя праходзіць па гарадах і вёсках некалькіх рэгіёнаў краіны і завяршае свой шлях у сталіцы правядзення свята.

Праграма свята таксама ўключае Міжнародны круглы стол, удзельнікамі якога з’яўляюцца замежныя паэты і пісьменнікі, фінал Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, навукова-практычную канферэнцыю, прысвечаную гісторыі горада-сталіцы свята, а таксама займальныя віктарыны, квэсты, Фестываль кнігі і прэсы.

Акрамя таго, гасцям і ўдзельнікам Дня беларускай пісьменнасці будзе прадстаўлена магчымасць азнаёміцца з экспазіцыямі музеяў і бібліятэк, майстроў народнай творчасці, мастакоў і г.д. на розных пляцоўках гораду.

У дзень адкрыцця свята на галоўнай сцэне пройдзе цырымонія ўручэння «Нацыянальнай літаратурнай прэміі».

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці