:

Аб навуковым семінары ў Вілянуве

24.11.2017 г.

Дэлегацыя Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі прыняла ўдзел у пасяджэнні рабочай групы па падвядзенні вынікаў супрацоўніцтва Музея-палаца караля Яна III Сабескага ў Вілянуве з Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі.

Бакі падвялі вынікі навукова-практычнага супрацоўніцтва ў 2017 годзе, абмеркавалі планы на перыяд 2018 года. Удзельнікамі адзначана зацікаўленасць у далейшым супрацоўніцтве.

З беларускай дэлегацыяй таксама сустрэўся Пасол Беларусі ў Польшчы А.Авяр'янаў. Абмеркаваны пытанні ўзаемадзеяння па пошуку і вяртанні ў Беларусь (увядзенні ў сумесны культурны абарот) дакументаў, якія тычацца гісторыі Беларусі.

На базе Культурнага цэнтра Беларусі ў Польшчы адбылася сустрэча членаў дэлегацыі з польскім калекцыянерам гістарычных дакументаў. П.Карвецкім. Дасягнута дамоўленасць аб супрацоўніцтве па абмене матэрыяламі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці