:

Аб інаўгурацыі Ганаровага консула Беларусі ў г.Катавіцы (Польшча)

06.03.2019 г.

6 сакавіка 2019 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча Аляксандр Авяр’янаў ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў Ганароваму консулу Беларусі ў г.Катавіцы Марэку Расіньскаму  Дзяржаўны сцяг Беларусі, экзекватуру, пасведчанне і пячатку.   

М.Расінскі будзе ажыццяўляць сваю дзейнасць у консульскай акрузе, якая ўключае ў сябе Малапольскае, Сілезскае і Апольскае ваяводствы.

На цырымоніі прысутнічалі паслы замежных дзяржаў, акрэдытаваныя у Польшчы, прадстаўнікі парламента і органаў дзяржаўнага кіравання Польшчы, дырэктар службы дзяржаўнага пратакола Міністэрства замежных спраў Польшчы, прадстаўнікі мясцовых уладаў, а таксама кіраўнікі прадстаўніцтваў беларускіх кампаній.

Ганаровае консульства будзе размяшчацца па адрасе: г.Катавіцы, вул. Гранічна, 29, e-mail: konsulat.by@katex.com.pl., тэл: +48 32 253 85 06, факс: +48 32 253 93 33.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці