:

Аб канцэрце “Беларусь шматнацыянальная”

25.07.2016 г.

22 ліпеня 2016 года ў тэатры “Капітоль” у Варшаве адбыўся канцэрт “Беларусь шматнацыянальная”. Арганізатарамі мерапрыемства сталі Культурны цэнтр Беларусі ў Варшаве сумесна з Таварыствам супрацы “Польшча-Усход” і апаратам Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей (Беларусь).



З прадстаўленнем мастацкіх нумароў выступілі беларусы і прадстаўнікі нацыянальных меншасцей Рэспублікі Беларусь – палякі, украінцы, армяне, азербайджанцы, татары, казахі, карэйцы. Працавала выстава-продаж узораў прадпрыемства мастацкіх вырабаў “Скарбніца”. Удзельнікі маглі пазнаёміцца з інфармацыйнай прадукцыяй аб турыстычных і эканамічных магчымасцях Беларусі.

Праз інтэрнацыянальную канцэртную праграму “Беларусь шматнацыянальная” гасцям даведзена галоўная ідэя мерапрыемства, што можна мірна суіснаваць і сябраваць розным народам незалежна ад нацыянальнасці, як гэта адбываецца ў Беларусі, што знайшло адабрэнне і падтрымку ўсіх прысутных.


 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці