Аб візіце Пасла У. Чушава ў Гожуў Велькапольскі
30.10.2019 г.28-29 кастрычніка 2019 г. Пасол Беларусі У. Чушаў знаходзіўся з рабочым візітам у г. Гожуў Велькапольскі, дзе ён правёў шэраг сустрэч.
28 кастрычніка адбылася сустрэча з віцэ-ваяводай Любускага ваяводства В. Перчакам, Прэзідэнтам горада Гожуў Велькапольскі Я. Вуйчыцкім, а таксама з Сенатарам Польшчы В.Тышкевічам. Абмеркаваны пытанні перспектыў развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама ўстанаўлення партнёрскіх сувязяў паміж гарадамі Беларусі і Польшчы.
Сустрэча з віцэ-ваяводай Любускага ваяводства В. Перчакам
Сустрэча з Прэзідэнтам горада Гожуў Велькапольскі Я. Вуйчыцкім
У гэты ж дзень Пасол У. Чушаў прыняў удзел у цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў конкурсу «Лідар бізнесу 2019», у рамках якога ўручаліся ўзнагароды лепшым прадпрымальнікам 2019 г.
29 кастрычніка адбылася сустрэча пасла У. Чушава з прадстаўнікамі бізнесу Любускага ваяводства, арганізаваная Заходняй гандлёва-прамысловай палатай. Праведзена прэзентацыя інвестыцыйнага і эканамічнага патэнцыялу Беларусі, а таксама закрануты пытанні сфер магчымага супрацоўніцтва (харчовая прамысловасць, транспарт, машынабудаванне).
Праведзены таксама перамовы з прадстаўніком Маршала Любускага ваяводства Т. Янджэйчакам, які адзначыў зацікаўленасць рэгіёну ў супрацоўніцтве з Беларуссю ў розных галінах.
Пасол У. Чушаў даў інтэрв'ю рэгіянальным СМІ.