:

Аб адкрыцці выставы з нагоды 75-годдзя вызвалення Беларусі

20.06.2019 г.

19 чэрвеня 2019 г. у Расійскім цэнтры навукі і культуры ў Варшаве ў рамках святкавання 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адбылося беларуска-расійскае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Пасол Беларусі ў Польшчы Уладзімір Чушаў адкрыў выставу плакатаў часоў Вялікай Айчыннай вайны з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Пасля адкрыцця выставы ўвазе ўдзельнікаў мерапрыемства быў запрапанаваны мастацкі фільм “Франц і Паліна” па аповесці Алеся Адамовіча “Нямы”.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці