:

Аб вэбінары «Індустрыяльны парк «Вялікі камень» – вялікія магчымасці для польскага бізнэсу»

25.06.2020 г.

25 чэрвеня 2020 года прайшоў вэбінар «Індустрыяльны парк «Вялікі камень» – вялікія магчымасці для польскага бізнэсу», арганізаваны адміністрацыяй Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень» сумесна з дыпламатычнай пляцоўкай. Ад Пасольства ў мерапрыемстве прыняў удзел саветнік-пасланнік Аляксандр Часноўскі.

У ходзе вэбінара, у якім у тым ліку прынялі ўдзел прадстаўнікі Пасольства Польшчы ў Беларусі, Міністэрства развіцця Польшчы, Польскага агенцтва па інвестыцыях і гандлі, Польска-Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, дзелавых колаў Польшчы, абмяркоўваліся перспектывы беларуска-польскага эканамічнага супрацоўніцтва з улікам магчымасцяў індустрыяльнага парку.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці