:

Аб адкрыцці выставы з нагоды 75-годдзя вызвалення Беларусі

15.05.2019 г.

14 мая 2019 г. у Расійскім цэнтры навукі і культуры ў Варшаве адбылося памятнае мерапрыемства з нагоды 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Мерапрыемства арганізавана Культурным цэнтрам Беларусі ў Рэспубліцы Польшча пры падтрымцы Расійскага цэнтра навукі і культуры. Падчас мерапрыемства Пасол Беларусі ў Польшчы Уладзімір Чушаў разам з расійскім калегам Сяргеем Андрэевым адкрыў падрыхтаваную Дзяржаўным музеем ваеннай гісторыі Рэспублікі Беларусь выставу “Гэты дзень мы набліжалі, як маглі” аб партызанцкім руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і аперацыі “Багратыён”.

Запрошаным гасцям быў таксама запрапанаваны для агляду дакументальны фільм “Аперацыя “Багратыён”. Кірунак галоўнага ўдара”.

Сярод ўдзельнікаў мерапрыемства былі прадстаўнікі ветэранскіх і грамадскіх арганізацый, дыпламатычнага корпусу, СМІ, культурных і дзелавых колаў, жыхары Варшавы.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці