:

Аб сустрэчы ў Пасольстве Беларусі ў Польшчы прадстаўнікоў лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці

17.01.2017 г.

17 студзеня 2017 г. адбыліся ініцыяваныя Пасольствам Беларусі ў Польшчы дзелавыя перамовы па пытанні пашырэння экспарту беларускай прадукцыі лясной і дрэваапрацоўчай галіны, а таксама развіцця супрацоўніцтва паміж беларускімі і польскімі профільнымі кампаніямі.

З прывітальным словам у адрас удзельнікаў звярнуўся Пасол Беларусі ў Польшчы А.Авяр'янаў.

Значная цікавасць да тэматыкі сустрэчы пацвярджаецца колькасцю яе ўдзельнікаў: звыш 130 прадстаўнікоў прадпрыемстваў лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці Польшчы і Беларусі, якія спецыялізуюцца на вытворчасці піламатэрыялаў, драўняных пліт, пакрыццяў для падлогі, паркета, клеяных драўляных канструкцый, машын і абсталявання для апрацоўкі драўніны, на гандлі лесаматэрыяламі. Сярод удзельнікаў сустрэчы былі таксама кіраўнікі і прадстаўнікі найбуйнейшых у Польшчы галіновых аб'яднанняў прадпрымальнікаў — Польскай гаспадарчай палаты дрэваапрацоўчай прамысловасці, Асацыяцыі вытворцаў драўняных пліт, Польскай лясной гаспадарчай палаты, а таксама Міністэрства развіцця Польшчы.

З беларускага боку ў перамовах прымалі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, канцэрна «Беллеспаперапрам», прадстаўнікі ААТ «БУТБ», СЭЗ «Магілёў», Рэспубліканскай лесапрамысловай асацыяцыі, кіраўнікі і супрацоўнікі УП «Беллесэкспарт», ААТ «Беларуская лясная кампанія», ААТ «Гомельдрэў», ААТ «Фандок», ААТ «Рэчыцадрэў», ПУП «Пінскдрэў-Плайвуд», ГП «Беларусьторг», UAB «AMKODOR BALTIC» і шэрагу іншых прадпрыемстваў дрэваапрацоўчай галіны.

Падчас перамоў адбылася прэзентацыя экспартнага патэнцыялу лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, абмеркаванне асаблівасцей рэалізацыі беларускіх леса-, піламатэрыялаў і іншай драўнянай прадукцыі на экспарт з дапамогай біржавых таргоў, прэзентацыя патэнцыялу айчыннай прадукцыі машынабудавання, прызначанай для абслугоўвання лясной гаспадаркі і дрэваапрацоўчай прамысловасці, абмеркаванне пытанняў прамысловай кааперацыі і стварэння сумесных прадпрыемстваў па выпуску прадукцыі дрэваапрацоўчай галіны на тэрыторыі СЭЗ «Магілёў», магчымых напрамкаў для інвеставання і наяўных пляцовак пад будаўніцтва прамысловых аб'ектаў з доступам да лакальнай сыравіны.

У ходзе перамоваў B2B адбылося абмеркаванне пытанняў развіцця супрацоўніцтва з польскім бокам і сумесных праектаў у сферы лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці. Удзельнікі сустрэчы абмяняліся кантактнай інфармацыяй і вызначылі далейшыя крокі па развіцці супрацоўніцтва.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці