:

Аб сустрэчы Клуба жонак кіраўнікоў дыпмісій

16.03.2018 г.

15 сакавіка ў Пасольстве Беларусі ў Польшчы адбылася сустрэча Клуба жонак кіраўнікоў дыпмісій, акрэдытаваных у Польшчы.

Мерапрыемства арганізавана Пасольствам пры падтрымцы кампаніі Цэптэр Інтэрнэшнл ў сувязі з 25-годдзем прысутнасці кампаніі на беларускім рынку.
Падчас мерапрыемства ўдзельнікі сустрэчы мелі магчымасць азнаёміцца з прадукцыяй Цэптэр Інтэрнэшнл, прэзентацыю якой правялі супрацоўнікі кампаніі, а таксама прадэгуставаць стравы, прыгатаваныя шэф-поварам на кулінарным майстар-класе.
Увазе дыпламатычнай супольнасці быў прапанаваны канцэрт фальклорнай групы «Вербіца» з Мінска, чыё выкананне было высока адзначана ўсімі ўдзельнікамі сустрэчы.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці