Language
Сейчас в Минске   Погода в городах Беларуси

Галоўная Пасольства Навіны Пасольства

Аб паездцы Пасла на Падляшша

24.02.2020

21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, Пасол Беларусі ў Польшчы У.М. Чушаў выступiў у Бельску Падляшскім перад кіраўніцтвам, педагагічным саставам і вучнямі 2-га агульнаадукацынага ліцэя імя Б.Тарашкевіча з вывучаннем беларускай мовы, прысутнічаў на уроке беларускай мовы.

Пасол Беларусі наведаў выставу “Наша памяць” аб злачынствах атраду Р.Райса (“Бурага”) на Падляшшы ў 1946 годзе, а таксама разам з супрацоўнікамі беларускіх замежных устаноў у Польшчы, прадстаўнікамі Парламента Польшчы, мясцовых уладаў, беларускай нацыянальнай меньшасці і грамадскіх арганізацый усклаў кветкі да помнікаў савецкім вайскоўцам і фурманам, забітым атрадам злачынцы “Бурага” ў 1946 г.

Мерапрыемствы асвятлялiся беларускiмi i мяcцовымi СМI.