:

Аб паездцы на Падляшша

17.12.2020 г.


16 снежня 2020 г. супрацоўнікі беларускіх дыпламатычных устаноў у Варшаве і Беластоку ажыццявілі выязд на Беласточчыну для сустрэч з прадстаўнікамі беларускай нацыянальнай меншасці з мэтай падвядзення вынікаў супрацоўніцтва ў 2020 годзе і вызначэння перспектыў далейшага ўзаемадзеяння ва ўмовах абмежаванняў, звязаных з эпідэміялагічным становішчам.

 

 

 

Адбыліся, між іншым, сустрэчы з кіраўніцтвам і супрацоўнікамі Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы, рэдакцыі часопіса “Праваслаўны агляд”, Бельскага дому культуры, Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, а таксама з дырэктарамі і настаўнікамі шэрагу навучальных устаноў з вывучэннем беларускай мовы (ІІ агульнаадукацыйны ліцэй імя Браніслава Тарашкевіча і сярэдняя школа №3 імя Яраслава Кастыцэвіча ў Бельску Падляшскім, комплекс школ ў Орлі, ІІ агульнаадукацыйны ліцэй у Гайнаўцы, дзіцячы садок №14 і непублічны дзіцячы садок “Анёлкі” у Беластоку).

Падчас сустрэч у навучальных установах былі перададзены кнігі на беларускай мове для выкарыстання вучнямі і настаўнікамі, цацкі беларускай фабрыкі “Палессе” для самых маленькіх.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці