:

Аб рабочым візіце Пасла ў Люблін

23.12.2019 г.

21 снежня Пасол Беларусі у Польшчы Уладзімір Чушаў знаходзіўся з рабочым візітам у Люблінскім ваяводстве.

Дыпламат правёў сустрэчы з мэрам горада Любліна Кшыштафам Жукам і віцэ-маршалам Люблінскага ваяводства Збігневам Вайцяхоўскім. Бакамі абмеркаваны пытанні далейшага развіцця супрацоўніцтва Любліна з Брэстам і Віцебскам, а таксама ўстанаўлення партнёрскіх сувязяў Люблінскага ваяводства з Брэсцкай і Віцебскай абласцямі.

Пасол прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця Дня беларускай культуры ў Любліне, а таксама ва ўзнагароджанні прызёраў конкурсу дзіцячых малюнкаў “Зямля пад белымі крыламі”.

У мерапрыемствах прынялі ўдзел дзіцячыя і моладзевыя мастацкія калектывы і выканаўцы з Віцебска, Мінска, Новаполацка і Оршы.

На гала-канцэрце прысутнічалі прадстаўнікі кіраўніцта Любліна і Віцебска, а таксама Пасол Беларусі ў Польшчы і Консул Беларусі ў г.Бяла Падляска.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці