:

Аб прадаўжэнні тэрміну дзеяння пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і пасведчання на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь

08.12.2020 г.

У Рэспубліцы Беларусь прымаюцца дадатковыя меры па нераспаўсюджванні захворвання каранавірусам COVID-19, у тым ліку накіраваныя на зніжэнне адміністрацыйнай нагрузкі на юрыдычныя асобы і фізічных асоб.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.11.2020 № 442 «Аб прадаўжэнні тэрміну дзеяння дакументаў» прадугледжана падаўжэнне тэрміну дзеяння некаторых даведак і дакументаў на шэсць месяцаў, калі іх тэрмін дзеяння скончыўся (мінае) з 10 лістапада 2020 г. па 10 мая 2021 г. Пералік такіх даведак і дакументаў вызначаецца Урадам Рэспублiкi Беларусь.
У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 02.12.2020 № 687 „Аб дакументах, тэрмін дзеяння па якіх падаўжаецца» падаўжаецца на шэсць месяцаў тэрмін дзеяння, нароўні з іншымі, пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і пасведчання на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь, калі тэрмін дзеяння наяўных дакументаў скончыўся (мінае) з 10 лістапада 2020 г. па 10 мая 2021 г.
Падаўжэнне тэрміну дзеяння дакументаў не адмяняе правы заяўніка атрымаць новы дакумент.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці