:

Міжнародная турыстычная выстава „TT Warsaw 2019”

22.11.2019 г.

З 21 па 23 кастрычніка ў Палацы Культуры і Навукі ў цэнтры Варшавы праходзіць 27-я Міжнародная турыстычная выстава „TT Warsaw 2019”.

У выставе прымаюць ўдзел некалькі соцень экспанентаў, у тым ліку прадстаўнікі нацыянальных і рэгіянальных турыстычных арганізацый, турыстычных фірм Балгарыі, Венгрыі, Германіі, Італіі, Казахстану, Малдовы, Партугаліі, Сербіі, Турцыі, Украіны, Харвацыі, Чарнагорыі, Чэхіі, Шры-Ланкі, і іншых краін.

Беларускі нацыянальны стэнд, арганізаваны Дэпартаментам па турызму Міністэрства спорта і  турызма Беларусі і Нацыянальным агенствам па турызму, з’яўляецца адным з найбуйнейшых на выставе. На ім працуе каля 40 асоб, у тым ліку прадстаўнікі санаторыяў “Ружанскі”, “Машынабудаўнік” “Нёман-72”, “Прыморскі” і іншых, Нацыянальнага парка “Белавежская пушча”, кіраўнікі і прадстаўнікі упраўленняў спорту і турызму Брэсцкага, Гродзенскага, Гомельскага і Мінскага аблвыканкамаў, прадстаўнікі шэрагу турыстычных фірм.

21 лістапада адбылася прэзентацыя новых дэстынацыі і турыстычных маршрутаў Беларусі, а таксама спрашчэння парадку ўезду на тэрыторыю краіны.

Прадстаўнікі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча прынялі ўдзел у арганізацыі працы беларускіх экспанентаў і ў мерапрыемствах турыстычнай выставы. Беларускі стэнд наведаў Пасол Беларусі ў Польшчы Уладзімір Чушаў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці