:

Аб беларуска-польскім бізнес-форуме

09.09.2019 г.

9 верасня 2019 г. прадстаўнікі Пасольства Рэспублікі Беларусь на чале з Паслом У. Чушавым прынялі ўдзел у беларуска-польскім бізнес-форуме і кангрэсе «Каапдрэў 2019».

Пасол У. Чушаў выступіў з прывітальным словам.

У мерапрыемствах прынялі ўдзел таксама Першы намеснік Міністра лясной гаспадаркі Беларусі В. Шатраўка, намеснік старшыні канцэрна «Белляспаперпрам» М. Касько, прадстаўнікі УП «Беллесэкспарт», асацыяцыі прадстаўнікоў мэблевай і дрэваапрацоўчай прамысловасці, Беларускай універсальнай таварнай біржы, кіраўніцтва свабодных эканамічных зон «Віцебск», «Магілёў», «Гродна-Інвест».

У рамках Форуму абмеркаваны актуальныя пытанні развіцця дрэваапрацоўчай галіны Беларусі і Польшчы, у тым ліку пытанні, звязаныя з арганізацыяй двухбаковага гандлю драўнянымі матэрыяламі.

Праведзены В2В перамовы з вядучымі польскімі кампаніямі, занятымі ў сферы дрэваапрацоўчай прамысловасці.

10 верасня 2019 г. прадстаўнікі Пасольства Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел у Міжнароднай выставе машын і абсталявання дрэваапрацоўчай і мэблевай галін «DREMA», у рамках якой адбыліся дзелавыя перамовы беларускай і польскай бакоў.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці