:

Аб пасяджэнні беларуска-польскай групы па турызме

21.12.2019 г.

20 снежня ў Брэсце прайшло пасяджэнне Беларуска-польскай рабочай групы па супрацоўніцтву у вобласці турызму.

Паседжанне прайшло пад кіраўніцтвам намесніка Міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Міхаіла Партнога і намесніка Міністра развіцця Рэспублікі Польшча Роберта Крыштафа Навіцкага. У ім удзельнічалі кіраўнікі і супрацоўнікі Дэпартаментаў па турызме Міністэрства спорту і турызму Беларусі і Міністэрства развіцця Польшчы, прадстаўнікі нацыянальных турыстычных арганізацый, турыстычных фірм.

Бакі разглядзелі вынікі працы па развіццю двухбаковага супрацоўніцтва, магчымасці павялічэння турыстычных патокаў, меры па развіцці сумесных трансгранічных праектаў, іх рэкламы ў трэціх краінах, пытанні арганізацыі інфармацыйных тураў тураператараў, прэзентацый рэгіёнаў Беларусі і Польшчы.

У працы рабочай групы прыняў удзел прадстаўнік Пасольства Беларусі ў Польшчы.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці