:

Аб візіце Пасла У. Чушава ў Ольштын

23.10.2019 г.

22 кастрычніка 2019 г. Пасол Беларусі У. Чушаў наведаў г. Ольштын, дзе прыняў удзел у канферэнцыі «Усходняе партнёрства — развіццё кантактаў і супрацоўніцтва паміж грамадствамі», галоўным арганізатарам якой стала асацыяцыя супрацоўніцтва «Польшча-Усход» у Ольштыне.

У сваім выступленні Пасол У. Чушаў акцэнтаваў увагу на супрацоўніцтве Беларусі і Польшчы ў турыстычнай і эканамічнай галінах.

У канферэнцыі прынялі ўдзел таксама паслы Арменіі, Казахстана, прадстаўнік Амбасады Расіі, мясцовыя ўлады.

У гэты ж дзень Пасол У. Чушаў правёў сустрэчу з Прэзідэнтам г. Ольштын П.Гжымовіч, на якой прысутнічалі мясцовыя СМІ. Былі абмеркаваныя пытанні бягучага стану супрацоўніцтва, перспектывы і напрамкі двухбаковага ўзаемадзеяння.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці