:

Аб 8-м пасяджэнні беларуска-польскай рабочай групы па супрацоўніцтве ў сельскай гаспадарцы

01.10.2019 г.

30 верасня 2019 года ў Познані адбылося 8-е пасяджэнне беларуска-польскай рабочай групы па супрацоўніцтве ў сельскай гаспадарцы.

Дэлегацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь узначаліў намеснік Міністра, Дырэктар дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Іван Смільгінь.

Польскую дэлегацыю на перамовах узначаліў Першы намеснік Міністра  сельскай гаспадаркі і развіцця сяла Рэспублікі Польшча Шымон Гіжыньскі. Былі абмеркаваны актуальныя справы, якія датычацца беларуска-польскага супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі, барацьбы з шаленствам жывёл, іншых ветэрынарных пытанняў, а таксама гандлю сельскагаспадарчымі прадуктамі. У рамах сустрэчы было падпісана “Пагадненне паміж Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь і Міністрам сельскай гаспадаркі і развіцця сяла Рэспублікі Польшча аб барацьбе з шаленствам жывел на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у 2019-2020 гадах”.

Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця міжнароднай харчовай выставы “Polagra Food”.

На 1 кастрычніка 2019 года запланавана наведванне сучаснага рыбагадоўчага комплекса “Global Fish”.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці