:

Спачуванні

11.11.2020 г.

9 лістапада 2020 года сышоў Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі, Народны артыст Беларусі, мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г.І. Цітовіча, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі.

 

 

З вялікім смуткам Пасольства i Культурны цэнтр Беларусі ў Польшчы ўспрынялі гэтую трагічную вестку. Міхаіл Паўлавіч быў вялікім сябрам Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы, на працягу апошніх гадоў узначальваў журы Агульнапольскага фестывалю “Беларуская песня”, ажыццяўляў іншыя цікавыя сумесныя культурныя праекты.

Гэта велізарная страта для ўсёй беларускай культуры.

 

Глыбокія спачуванні сям'і, родным, сябрам і блізкім.

Вечная памяць

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці