:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Польшчы ў Варшаўскім універсітэце

26.11.2019 г.

26 лістапада 2019 г. Пасол Беларусі ў Польшчы Уладзімір Чушаў сустрэўся ў Варшаўскім універсітэце з дэканам факультэта прыкладной лінгвістыкі прафесарам Самбарам Гручай, са студэнтамі і выкладчыкамі кафедры беларусістыкі.

Падчас сустрэч абмяркоўваліся пытанні супрацоўніцтва ў галіне адукацыі, магчымасці развіцця ўзаемадзеяння на напрамках падрыхтоўкі кадраў для школ і ліцэяў з беларускай мовай навучання на Падляшшы.
У выступленні перад студэнтамі У.Чушаў распавёў аб адносінах Беларусі і Польшчы на сучасным этапе.
Дырэктар і галоўны рэдактар беларускага выдавецтва “Чатыры чвэрці” Ліліяна Анцух зрабіла прэзентацыю новай кнігі “Жывая культура Беларусі з серыі “Культурная спадчына Беларусі”, якая разам з бібліятэчкай мастацкай і навукова-метадычнай літаратуры была перададзена кафедры для выкарыстання ў адукацыйнай і навуковай працы.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці