:

Аб адкрыцці офіса ганаровага консула Рэспублікі Беларусь у Катавіцах

02.10.2019 г.

2 кастрычніка 2019 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё офіса ганаровага консула Рэспублікі Беларусь у Катавіцах.

У цырымоніі прынялі ўдзел: Пасол Беларусі ў Польшчы У. Чушаў, ганаровы консул М. Расіньскі, прадстаўнікі МЗС Беларусі і Польшчы, мясцовых уладаў, бізнесу, сферы адукацыі і навукі.

Мерапрыемства з'яўляецца знакавым, бо гэта першая такая ўстанова Беларусі ў Польшчы, што паказвае зацікаўленасць бакоў у развіцці двухбаковых адносін.

У той жа дзень Пасол У. Чушаў правёў сустрэчу з прадстаўнікамі мясцовых уладаў г. Катавіцэ. Былі абмеркаваны пытанні бягучага стану супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Польшчай, а таксама перспектывы далейшага ўзаемадзеяння, як паміж краінамі ў цэлым, так і на рэгіянальным узроўні.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці