:

Аб рабочым візіце ў Беласток

30.09.2019 г.

29 верасня 2019 года Пасол Беларусі ў Польшчы Уладзiмiр Чушаў знаходзіўся з рабочым візітам у Беластоку.

Пасол Беларусі наведаў паказ спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Пінская шляхта» ў Драматычным тэатры імя Аляксандра Вянгеркі.

На мерапрыемстве прысутнічалі Генеральны дырэктар Купалаўскага тэатра Павел Латушка, Генеральны консул Беларусі ў Беластоку Ала Фёдарава, а таксама Маршалак Падляшскага ваяводства Артур Касiцкi, Прэзiдэнт горада Беласток Тадэвуш Трускаляскi, прадстаўнікі беларускай нацменшасці, грамадска-культурныя дзеячы Падляшша. Мерапрыемства шырока асвятлялася беларускімі і польскімі СМІ.

Адбылася сустрэча Уладзiмiра Чушава з Архіепіскапам Беластоцкім і Гданьскім Якавам. Бакі закранулi пытанні ўзаемадзеяння ў грамадска-духоўнай сферы.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці