Пра ўдзел у свяце 1000-годдзя г. Брэста
09.09.2019 г.5-7 верасня 2019 года Пасол Беларусі У. Чушаў прыняў удзел у Другім эканамічным форуме гарадоў-пабрацімаў і партнёраў горада Брэста, а таксама ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных 1000-годдзю г.Брэста.
З Рэспублікі Польшча на Форум і ўрачыстасці прыехалі кіраўнікі Любліна, Бяла Падляскі, Багухвалы, Вішніцы, Замосця, Цярэспаля, прадстаўнікі мясцовых органаў улады з Упраўлення маршалка Люблінскага ваяводства, гміны Цярэспаль, старасты Бяльскага, Уладаўскага і Сядлецкага паветаў, прадстаўнікі кіраўніцтва гандлёва-прамысловых палат і навучальных устаноў.
У рамках эканамічнага форуму быў падпісаны шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве і ўзаемадзеянні.
Госці з Польшчы азнаёміліся з выставай і прэзентацыямі прадпрыемстваў і арганізацый Брэста, наведалі прамысловыя, транспартна-лагістычныя і спартыўна-турыстычныя аб'екты горада, далі інтэрв'ю беларускім СМІ.
Падчас урачыстага пасяджэння, якое прайшло 7 верасня ў гарадскім тэатры драмы, польскія дэлегацыі выступілі з прывітальнымі словамі да ўладаў і жыхароў г. Брэста, а таксама ўручылі памятныя падарункі з нагоды юбілею горада.
Усе ўдзельнікі высока ацанілі ўзровень арганізацыі мерапрыемстваў і выказалі словы падзякі за магчымасць удзелу ў свяце.