:

Аб сустрэчы Пасла з Аляксандрам Наўроцкім

30.09.2020 г.

29 верасня 2020 г. ў Пасольстве Беларусі адбылася сустрэча  Пасла Уладзіміра Чушава і кіраўніка Культурнага цэнтра Беларусі Ілоны Юрэвіч з польскім паэтам, пісьменнікам, дырэктарам і галоўным рэдактарам выдавецтва “IBiS”Аляксандрам Наўроцкім.

 

Падчас сустрэчы суразмоўцы абмеркавалі пытанні далейшага супрацоўніцтва, якое мае ўжо шматгадовую гісторыю. Былі вызначаны перспектывы рэалізацыі сумесных праектаў, у тым ліку традыцыйных мерапрыемстваў з удзелам беларускіх паэтаў: Міжнароднага фестывалю славянскай паэзіі і Міжнароднага фестывалю паэзіі ЮНЕСКА, а таксама магчымасці выданняў сумесных анталогій паэзіі.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці