Аб юбілеі ансамбля “Аморфас”
01.09.2020 г.30 жніўня 2020 г. у Сямятычах адбыліся ўрачыстасці з нагоды юбілею творчай дзейнасці аматарскага калектыву “Аморфас”, які створаны пры гмінным асяродку культуры 10 гадоў таму па ініцыятыве старшыні галоўнага праўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы Я.Сычэўскага і дырэктара Сямятыцкага асяродка культуры Я.Сідаровіч.
Рэпертуар ансамбля “Аморфас” адзначаецца сваёй разнастайнасцю, але пераважна складаецца з беларускіх песен, якія часта з’яўляюцца аўтарскімі і належаць да мастацкага кіраўніка калектыву Х.Шчыгол. “Аморфас” годна прадстаўляе беларускую песню не толькі на Падляшшы і ў Польшчы, але вядомы таксама і ў Беларусі, дзе з поспехам выступаў падчас вядомых фестываляў.
Культурны цэнтр Беларусі ў Польшчы (КЦБ) супрацоўнічае з ансамблем “Аморфас” і з Сямятыцкім асяродкам культуры. За значны ўклад у развіццё беларуска-польскіх культурных сувязяў КЦБ адзначыў ансамбль “Аморфас” дыпломам, які быў уручаны падчас ўрачыстасці кіраўніком КЦБ І.Юрэвіч.